Дзіцячая музычна-фальклорная забава "Лучына"

Пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Барцяковай А.І. і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі старэйшай групы Дзенісюк Г.І., Сняжыцкай В.С. прайшла дзіцячая музычна-фальклорная забава „Лучына", ці, як казалі раней - „Жаніцьба коміна". Гэта старадаўні абрад нашых продкаў, якія ў канцы восені заносілі агонь у хату, такім чынам „замыкалі" зямлю на зіму.
У госці да дзяцей прихозілі Грыб-Баравік і Восень. Для іх выхаванцы спявалі беларускія песні, расказвалі прыказкі і прымаўкі, чыталі вершы пра восень, танцавалі „Польку з піскам", аркестр „Грыбоў", карагодную гульню з элементамі беларускай пляскі "Лучына", і, канешне, хвасталі багатым ўраджаем.
У канцы мерапрыемства выхаванцы занеслі агонь - „Лучыну" у хату і праспявалі песню канонам.
У актавай зале прысутнічалі не толькі бацькі, якія зрабілі памятныя здымкі, але і выпускнікі садка, якія прыйшлі падтрымаць сваіх сяброў.
Завяршылася забава цёплым чаяваннем, дзе ўсе маглі падзяліцца ўражаннямі і ўспаміналі пра цікавы вечар.
Вялікую падзяку выказваем бацькам Хмялеўскай Д. за прыгожыя здымкі.