Аттестация педагогических работников

Квалификационный экзамен (аттестация педагогических работников), ГУО "Гродненский областной институт развития образования"

Нормативное правовое обеспечение аттестации педагогических работников, ГУО "Гродненский областной институт развития образования"

Методическое обеспечение аттестации, ГУО "Академия национального образования"

Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, праграм выхавання, ажыццяўленнi навукова-метадычнага забеспячэння.

Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.

Атэстацыя педагагiчных работнiкаў праводзiцца на прысваенне або пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыя).

Атэстацыя праводзiцца на прысваенне другой, першай, вышэйшай квалiфiкацыйных катэгорый, а настаўнiкаў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi i адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - настаўнiкi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi), акрамя таго, - на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст".

Атэстацыя праводзiцца на пацвярджэнне другой, першай, вышэйшай квалiфiкацыйных катэгорый, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" у выпадках, якiя вызначаны ў частцы трэцяй пункта 5 дадзенай Iнструкцыi.

Атэстацыя праводзiцца па iнiцыятыве педагагiчнага работнiка або па iнiцыятыве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi, iндывiдуальнага прадпрымальнiка, якому ў адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей - IП).

 

Абавязковымi ўмовамi допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi з'яўляюцца:

- адпаведнасць атрыманай адукацыi квалiфiкацыйным патрабаванням;

- наяўнасць стажу працы (акрамя выпадкаў, якiя прадугледжаны часткамi трэцяй - пятай i сёмай пункта 19, пунктамi 20 i 20-1 Iнструкцыi) у адпаведнасцi з часткамi першай, другой i шостай пункта 19 Iнструкцыi.

<